На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА
Адзін з карыстальнікаў Threads апублікаваў відэа, як вялізны статак дзікоў перабягае дарогу перад ягонай машынай.
Скрыншот з відэа
На відэа бачна, як некалькі дзясяткаў жывёл — як дарослых, так і парасят — спачатку мітусяцца па полі, а пасля перабягаюць праезную частку проста перад аўтамабілем. Прытым некаторыя жывёлы, асабліва маладыя, проста на дарозе прыпыняюцца і нейкі час застаюцца на месцы ці бягуць назад.
Гэты выпадак абышоўся без наступстваў — не пацярпелі ні жывёлы, ні людзі, — але ўвогуле такія сітуацыі патэнцыйна вельмі небяспечныя.
Чытайце таксама:
У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў
На трасе ў Віцебскай вобласці зробяць масты-тунэлі для дзікіх жывёл
Пра жывёл на дарогах пачне папярэджваць штучны інтэлект
У Пухавіцкім раёне чалавек загінуў, спрабуючы размінуцца з казуляй