На Брэстчыне па Мухаўцы пусцяць «Канарэйку»
У Беларусі плануюць запусціць новы від воднага транспарту — электрычны прагулачны трамвай класу «Канарэйка». Ён будзе курсіраваць па рацэ Мухавец у Брэсцкай вобласці. Судна разлічана на 38 пасажыраў і прызначана для спакойных прагулак і экскурсій, піша БелТА.
Судна «Канарэйка» ў Санкт-Пецярбургу. Здымак ілюстрацыйны. Фота: dsmedia.pro
«Канарэйка» — кампактны транспарт, які можа праходзіць нават па вузкіх участках ракі. Ён працуе на электрычнасці, таму не стварае выхлапаў і лічыцца экалагічным. Максімальная хуткасць — каля 13 км/г, а зараду акумулятараў хапае на ўвесь дзень.
Вытворчасць такіх суднаў наладжаная ў расійскай Ленінградскай вобласці, і ўлады Брэсцкай вобласці ўжо дамовіліся пра набыццё аднаго з іх.
Акрамя таго, разглядаецца магчымасць арганізаваць уласную вытворчасць падобнага транспарту ў Пінску. Там таксама хочуць развіваць іншыя праекты на вадзе — напрыклад, будаваць плывучыя дамы і рэстараны.
Чытайце таксама:
На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?