У акне мінскага шматпавярховіка заўважылі расійскі сцяг ФОТАФАКТ
«Мінск, добрай раніцы. Гэта яшчэ што за хрэнь?» — напісала аўтарка паста ў Threads. Публікацыя сабрала больш за 123 тысячы праглядаў і каля 1300 каментароў, заўважыла «Салідарнасць». Беларусы прапануюць пісаць скаргі на жыльцоў кватэры, а таксама задаюцца пытаннем: куды глядзяць сілавікі?
У каментарах выказалі здагадку, што здымак зроблены ў жылым комплексе «Мінск-Свет»:
«Большая частка кватэр «Мінск-Свету» куплена грамадзянамі РФ, а астатняя частка — сельскімі жыхарамі РБ. Таму не дзіўна».
Беларусы адзначаюць, што згодна з заканадаўствам РБ забаронена вывешваць што-небудзь на фасадах шматкватэрнага дома без дазволу ўсіх уласнікаў кватэр, і прапануюць пісаць скаргі.
«Суседзі з усходу прыехалі на інтэрнэт паглядзець», — каментуюць карыстальнікі.
«В вашем доме поселился Zzамечательный сосед…»
«У чужы манастыр са сваім статутам не лезуць. Я маю грамадзянства РФ, але даўно жыву ў Беларусі, і, шчыра, гэта непрыемна, і я магу зразумець чаму. Любіць радзіму можна па-рознаму, і, як правіла, любоў выяўляецца цішэй, а гэта нейкае пазёрства».
«Несанкцыянаваны адзіночны пікет шляхам дэманстрацыі сімволікі замежнай дзяржавы. Наўрад ці на гэтае дзеянне быў запытаны і атрыманы дазвол выканкама. Пытанне: куды глядзяць праваахоўныя органы?» — задаюцца пытаннем некаторыя.
«У нас у двары такі ж сусед ёсць. Сцяг на ўвесь балкон», — звярнула ўвагу карыстальніца сацсеткі.
Чытайце таксама:
Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы
Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі