БЕЛ Ł РУС

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён

23.04.2026 / 10:04

Nashaniva.com

Гэта дзве іконы.

Генрык Акалатовіч

У Беларусі на дзяржаўны аўкцыён выставілі дзве іконы, даўжніком па лоце пазначаны Акалатовіч Генадзь Уладзіслававіч (свецкае імя ксяндза Генрыха), піша «Хрысціянская візія».

Гаворка ідзе пра дзве іконы:

«Свяціцель Юліян, епіскап Кенаманійскі» (XIX — пачатак ХХ стагоддзя; дрэва, алей; 52,8 × 30 см). У апісанні адзначаецца, што сюжэт сустракаецца рэдка і ўяўляе гістарычную цікавасць як аб’ект культурнай спадчыны. Пачатковая цана лота — 700 BYN, таргі — 14 мая. Месцазнаходжанне іконы ў картцы лота: Мінск, вул. Леніна, 20 (Нацыянальны мастацкі музей).

«Уваскрасенне Хрыста з гроба» (другая палова — канец XVIII стагоддзя; дрэва, алей; 31 × 31 см). Ікона ўяўляе сабой еўрапейскі варыянт сюжэта «Уваскрасенне Хрыста», верагодна, створана для святочнага рада іканастаса. Належыць да ўзораў рэлігійнага жывапісу ў акадэмічным стылі. Мае гістарычнае і мастацкае значэнне, уяўляе цікавасць як аб’ект культурнай спадчыны. Пачатковая цана лота — 4000 BYN, таргі — 14 мая. Месцазнаходжанне іконы ў картцы лота: Мінск, вул. Леніна, 20.

Гэта працяг гісторыі з маёмасцю каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча: пасля яго вызвалення і вымушанага выезду з Беларусі ўлады, паводле рашэння суда, працягнулі канфіскацыю маёмасці для пагашэння «нібыта запазычанасці».

Раней паведамлялася, што ў яго арыштавалі і выставілі на продаж аўтамабіль (яго прадалі) і невялікі зямельны ўчастак (яго спрабавалі прадаць, але пакупнікоў не знайшлося). Цяпер у пераліку арыштаванай маёмасці з’явіліся і царкоўныя каштоўнасці — іконы.

Чытайце таксама:

У ксяндза Генрыха Акалатовіча арыштоўваюць і прадаюць маёмасць

Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць

Каментары да артыкула