БЕЛ Ł РУС

У Кіеве памёр дворнік, які закрыў сабой дзіця, у якое страляў тэрарыст

23.04.2026 / 12:44

Nashaniva.com

Медыкі суткі змагаліся за жыццё Аляксандра Пергі, але выратаваць яго не ўдалося.

Ён стаў сёмай ахвярай стралка, які ўчыніў тэракт 18 красавіка.

Мясцовыя жыхары кажуць, што дзядзя Саша заўсёды пасміхаўся і дапамагаў навакольным. У яго застаўся кот, якога Аляксандр прытуліў. Суседзі абяцаюць прыгледзець за гадаванцам, піша «Настоящее время».

Аляксандр заклікаў саджаць у двары фруктовыя дрэвы, каб яны радавалі цвіценнем і пладамі. Зараз дрэвы пасадзяць у ягоны гонар.

У суботу, 18 красавіка, мужчына з карабінам у руках выйшаў на вуліцу ў Галасееўскім раёне непадалёк ад цэнтра Кіева і стаў страляць, затым уварваўся ў супермаркет, дзе захапіў закладнікаў. Усяго загінулі сем чалавек, у тым ліку сямейная пара, што гуляла з сынам падлеткам. Дзядзя Саша закрыў сабой 12‑гадовага Арцёма, але сам трапіў пад кулі галасееўскага стралка. Ён атрымаў цяжкія раненні печані, кішэчніка і страўніка.

Тэрарыста застрэлілі.

Чытайце таксама:

У Кіеве мужчына пачаў страляніну і ўзяў закладнікаў у супермаркеце

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Пасля тэракта ў Кіеве знялі ўсю кіраўнічую вертыкаль патрульнай паліцыі

Каментары да артыкула