БЕЛ Ł РУС

Памёр Уладзімір Куліковіч

23.04.2026 / 23:30

Nashaniva.com

23 красавіка памёр Уладзімір Куліковіч — мовазнаўца, які прысвяціў жыццё роднаму слову, паведаміла ў фэйсбуку рэдакцыя часопіса «Роднае слова». Яму было 59 гадоў.

Уладзімір Куліковіч у рэдакцыі «Роднага слова» ў 2007 годзе

Уладзімір Куліковіч нарадзіўся ў 1967 годзе ў Ашмянскім раёне. У 1984 годзе скончыў Дакурнішскую сярэднюю школу, у 1991‑м — філалагічны факультэт БДУ, у 1994‑м — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1991 па 1998 год працаваў выкладчыкам Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школы пры БДУ (цяпер Ліцэй БДУ), выкладчыкам кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. У 1998 па 2007 год быў старшым выкладчыкам, пасля дацэнтам гэтай кафедры. У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па лінгвістычных поглядах Уладзіміра Дубоўкі.

Са жніўня 2007 года і да восені 2009-га Уладзімір Куліковіч быў галоўным рэдактарам часопіса «Роднае слова». Таксама ён пачынаючы з 1994 года быў адным са сталых аўтараў гэтага выдання, надрукаваўшы ў ім дзясяткі публікацый. Нават сёлета паспелі ўбачыць свет дзве публікацыі з яго аўтарскага цыкла «Міфы і рэальнасць беларускай арфаграфіі», што друкаваўся ўвесь мінулы год.

З 2009 года працаваў дацэнтам, загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Быў аўтарам больш як 500 навуковых, навукова-папулярных і навукова-метадычных работ, у тым ліку дзвюх манаграфій, каля 50 вучэбна-метадычных дапаможнікаў для вучняў, настаўнікаў, студэнтаў, рэдакцыйна-выдавецкіх работнікаў.

Чытайце таксама:

Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу

Памёр былы лёгкаатлет Аляксей Лёлін. Яму было 48 гадоў

Памёр Вячаслаў Нікіфараў

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

Каментары да артыкула