Памёр пастар царквы Евангельскіх хрысціян баптыстаў «Выратаванне» ў Брэсце Аляксандр Барысюк.
У святара быў інсульт, і ён некалькі дзён знаходзіўся ў рэанімацыі. Вернікі маліліся за яго.
«Для нашых мам Аляксандр — пастар. Для нашых дзяцей ён таксама пастар. Калі яны былі зусім маленькія, Саша прыносіў нам у царкву «бомсцікі» з магазіна «Еўраопт». Пасля служэння ў кафэ малыя шукалі яго вачыма, а потым быў БАБАХ. Такім чынам пастар адкрываў упакоўку… Клаў «бомсцік» на далонь, а другой зверху пляскаў. Пакецік «выбухаў» ))) і гук разносіўся па ўсім кафэ. Быў эфект «ваў» — ад хлапка, ад увагі Сашы, ад новых персанажаў, атрыманых у падарунак», — напісала ў сацсетках адна з прыхаджанак.
-
Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку
-
«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі
-
Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Каментары