Аляксей Лёлін быў удзельнікам Алімпіяды ў Сіднэі.

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі паведаміла, што раніцай 19 красавіка пайшоў з жыцця беларускі лёгкаатлет Аляксей Лёлін, удзельнік Алімпійскіх гульняў 2000 года ў Сіднеі ў скачках у вышыню.
Пасля завяршэння кар’еры ён займаўся сямейнай справай — трымаў аграсядзібу «Ганка».
Развітанне з Аляксеем Лёліным адбудзецца ў аўторак, 21 красавіка, а 13.00 у Рытуальным доме Мінска па адрасе вуліца Кульман, 33А.
Удакладненне. Спачатку прозвішча было памылкова напісанае як «Лелін». А правільна — Лёлін. Просім прабачэння за памылку.
Каментары