БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі беларуса за арганізацыю кантрабанды праз паветраныя шары

24.04.2026 / 16:26

Nashaniva.com

У Люблінскім ваяводстве ў Польшчы затрымалі 34‑гадовага грамадзяніна Беларусі Міхаіла С., якога падазраюць у кантрабандзе цыгарэт з дапамогай метэаралагічных паветраных шароў, паведамляе wnp.pl.

Цыгарэты, дастаўленыя кантрабандай паветраным шляхам. Фота ілюстрацыйнае

Паводле матэрыялаў следства, Міхаіл С. арганізаваў і кіраваў злачыннай групай, якая на працягу амаль года (з мая 2025 да красавіка 2026) перапраўляла цыгарэты з Беларусі ў Польшчу.

Схема выглядала так: шары запускалі з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы спрыяльныя ўмовы надвор’я. Пасля прызямлення ў Польшчы груз забіралі іншыя ўдзельнікі групы і распаўсюджвалі далей.

Для ўсяго гэтага выкарыстоўвалі каля 160 шароў. З іх дапамогай было дастаўлена не менш за 240 тысяч пачкаў цыгарэт агульным коштам каля 4,5 мільёна злотых (каля 1,24 мільёна даляраў).

Следчыя лічаць, што такая дзейнасць была для падазраванага пастаяннай крыніцай даходу.

Акрамя кантрабанды, мужчыну ставяць у віну і парушэнне правілаў паветранага руху, а таксама абыход забароны на ўвоз цыгарэт з Беларусі, уведзенай у межах санкцый Еўрасаюза.

Беларус часткова прызнаў віну і цяпер узяты пад варту на тры месяцы. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Следства працягваецца і не выключана, што ў справе з’явяцца новыя падазраваныя.

Чытайце таксама:

У Польшчу зноў заляцелі паветраныя шары з Беларусі

МЗС пра паветраныя шары з цыгарэтамі: Гэта трансгранічная злачыннасць 

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

Літва нанесла маштабны ўдар па «балонікавай» мафіі: затрыманыя кіраўнікі і дзясяткі кантрабандыстаў

Каментары да артыкула