У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ
24 красавіка ў Мінску афіцыйна пачаўся сезон працы гарадскіх фантанаў, піша выданне Times.by.
Усяго на балансе «Мінскзялёнбуда» знаходзяцца 42 фантаны, размешчаныя ў парках і скверах горада. З іх тры пакуль не працуюць, бо знаходзяцца на рэканструкцыі. Напрыклад, фантан «Сталіца» плануюць запусціць пасля рамонту ў найбліжэйшы час, а яшчэ два — каля ДК МАЗ і на вуліцы Пятра Глебкі — будуць фактычна перабудаваныя нанова з заменай абсталявання і камунікацый.
Большасць фантанаў будзе працаваць штодня з 11:00 да 21:00, але ў выхадныя і святы графік можа змяняцца.
Да адкрыцця сезону ў Мінску рыхтаваліся загадзя: чысцілі фарсункі, абслугоўвалі помпы, рамантавалі вадаправоды і правяралі бяспеку абсталявання.
Сярод мінскіх фантанаў ёсць і асабліва адметныя. Найвышэйшы — «Шырма» каля Нацыянальнай бібліятэкі, дзе струмяні вады дасягаюць каля 20 метраў. Найбольшы па памеры чары знаходзіцца каля Вялікага тэатра, а адзін з самых складаных па канструкцыі — фантан «Перамога» ў аднайменным парку.
Чытайце таксама:
У Магілёве адкрыюць спеўны фантан з выкананнем «Белавежскай пушчы»
Як пераўтвараюць пляцоўку каля Палаца спорту — рэканструююць зону фантана, зробяць міні-кафэ ФОТЫ