БЕЛ Ł РУС

У Беларусі створаць новы забаўляльны парк з гістарычнай тэматыкай

25.04.2026 / 16:00

Nashaniva.com

Парк з’явіцца недалёка ад Гродна на тэрыторыі агратурыстычнага комплексу «Каробчыцы» і будзе называцца «Стары горад», паведамляе прэс-служба Гродзенскага аблвыканкама. Ідэя праекта — аднавіць атмасферу Гродна канца XIX — пачатку XX стагоддзя.

Фота: t.me/pul4region

Плануецца, што наведвальнікі змогуць прайсціся па вуліцы, дзе ўсё выглядае так, нібы час спыніўся больш за сто гадоў таму. Ідэя праекта — не проста паказаць будынкі, а аднавіць жыццё і побыт таго перыяду.

Фота: t.me/pul4region

У парку з’явіцца каля дзесяці «гістарычных» дамоў, а таксама мноства тэматычных аб’ектаў. Сярод іх — друкарня (у гонар таго, што Гродна быў адным з першых цэнтраў кнігадрукавання), лячэбны кабінет і аптэкарская крама. Акрамя гэтага, плануюць пабудаваць чыгуначны вакзал, гандлёвыя рады, фотамайстэрню, банк, кінатэатр, карчму і нават этнаграфічны комплекс.

Фота: t.me/pul4region

Таксама з’явяцца тры нацыянальныя хаткі, школа рыцарскага тыпу, спецыяльная «палата мер і вагаў», новая ўваходная зона і кавярня, дзе можна будзе пакаштаваць стравы беларускай кухні.

Фота: t.me/pul4region

Праект разлічаны на тое, каб зрабіць адпачынак там цікавым у любы сезон.

Чытайце таксама:

Беларусы за 10 гадоў аб'ехалі ўсе раёны краіны. А цяпер яны падзяліліся парадамі, памылкамі і склалі шэсць маршрутаў для пачаткоўцаў

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ

У Лошыцкім парку адновяць стары млын

Каментары да артыкула