БЕЛ Ł РУС

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць

26.04.2026 / 21:48

Nashaniva.com

Першая лэдзі Францыі Брыжыт Макрон прызналася ў інтэрв’ю выданню La Tribune Dimanche, што ёй часам сумна як ніколі раней да яе пераезду ў Елісейскі палац разам з мужам. 

Брыжыт Макрон. Фота: Stephanie Lecocq / Pool via AP

«Раней у мяне было нармальнае жыццё, дзеці, праца, узлёты і падзенні, як і ва ўсіх. Тут гэтыя дзесяць гадоў праляцелі так хутка… Яны былі настолькі інтэнсіўнымі. Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць», — сказала жонка Эмануэля Макрона.

«У мяне бываюць моманты песімізму, якіх не было раней», — заўважыла яна.

У 2027 годзе, пасля двух прэзідэнцкіх тэрмінаў Макрона, яны пакінуць Елісейскі палац.

Брыжыт, пасля таго як сутыкнулася з цкаваннем у інтэрнэце (падставай стала яе знешнасць і розніца ва ўзросце з мужам — Брыжыт на 25 гадоў старэйшая, ёй 73 гады), падзялілася, што запісванне сваіх думак ёй вельмі дапамагае.

Калі ў 2024‑м першая лэдзі Францыі падавала скаргу з-за цкавання (за тое, што яе называлі трансгендарам), то тлумачыла следчым, што гэтыя чуткі мелі вельмі моцны рэзананс для яе самой і яе асяроддзя.

Чытайце таксама:

У Францыі вынеслі прысуд па справе аб цкаванні Брыжыт Макрон

«Ён да гэтага часу прыходзіць у сябе пасля ўдару ў сківіцу». Трамп высмяяў Макрона і яго жонку на фоне новай атакі на НАТА

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках

Каментары да артыкула