БЕЛ Ł РУС

У Магілёве з'явіцца свая версія мінскай «Пясочніцы»

27.04.2026 / 19:11

Nashaniva.com

Фармат стрытфуд-пляцовак плаўна распаўсюджваецца са сталіцы на абласныя цэнтры. У Магілёве рыхтуюць да адкрыцця ўласную гастранамічную прастору «Паляна», заўважыла выданне Blizko.by.

Размесціцца новая лакацыя ў цэнтральнай частцы горада, на вуліцы Піянерскай, недалёка ад галоўных славутасцяў Магілёва, уключаючы плошчу Леніна.

Цяпер на пляцоўцы ўжо актыўна ідуць будаўнічыя работы. На яе тэрыторыі паставілі першыя павільёны пад пункты хуткага харчавання.

Якія менавіта пункты фастфуду будуць прадстаўленыя і калі адбудзецца адкрыццё, пакуль не паведамляецца.

Заяўляецца, што «Паляна» будзе не проста вулічным фудкортам: для наведвальнікаў рыхтуюць паўнавартасную гарадскую прастору для адпачынку і вольнага часу. Там плануюць праводзіць кінапаказы, фестывалі, майстар-класы і спартыўныя актыўнасці.

Чытайце таксама:

У магілёўскім касцёле з'явіцца каштоўны абраз

З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-20

Беларусы за 10 гадоў аб'ехалі ўсе раёны краіны. А цяпер яны падзяліліся парадамі, памылкамі і склалі шэсць маршрутаў для пачаткоўцаў

Каментары да артыкула