БЕЛ Ł РУС

Фестываль Lidbeer сёлета ўсё ж адбудзецца

28.04.2026 / 16:18

Nashaniva.com

Арганізатары фестываля Lidbeer насуперак сваёй ранейшай заяве аб'явілі, што традыцыйнае мерапрыемства сёлета ўсё ж такі ў Лідзе пройдзе. Ягоная дата — 29 жніўня.

«Мы падумалі і вырашылі, што ў юбілейны год кампаніі мы павінны зрабіць сапраўдны падарунак кожнаму з вас і сабраць усіх у нас у гасцях у Лідзе, каб разам адзначыць 150‑годдзе кампаніі «Лідскае піва», — паведамляецца ў сацсетках фестываля.

Якія ўмовы арганізатавы выканалі, каб фестываль усё ж прайшоў, не ўдакладняеца. Сцвярджаецца, што яго вярнулі «па шматлікіх просьбах».

Пра адмену фестываля стала вядома 19 сакавіка. Пра гэта паведамлялі самі арганізатары, адзначыўшы, што 

«як прынята гаварыць у такіх выпадках, фестываль не адбудзецца па прычынах, якія ад нас не залежаць».

Перад тым і пасля таго ў Беларусі аб'явілі пра адмену яшчэ шэрагу традыцыйных фестываляў. Гэта тлумачылася тым, што пасля набыцця моцы пастановай Савета Міністраў № 454 ад 22 жніўня 2025 года арганізатары не змогуць правесці фестываль на звыклым узроўні.

Гэта пастанова ўводзіць абавязковы дзяржаўны рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, у якім павінны быць зарэгістраваныя юрыдычныя асобы, што праводзяць падобныя падзеі з беларускімі або замежнымі выканаўцамі.

Чытайце таксама:

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі

Каментары да артыкула