Усяго патроху33

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі

У гэтым годзе «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе ў 35‑ы раз. Каго запрасілі выступіць да юбілею, піша «Точка».

Рыгор Лепс. Фота: gck.by

Хоць афіцыйны старт музычнага форуму намечаны на 16 ліпеня, фестывальная праграма пачнецца раней — з 14-га.

У гэты дзень на новай пляцоўцы фестывалю — у Цэнтральным спартыўным комплексе — адбудзецца трохгадзінны рок-канцэрт.

Сярод удзельнікаў ужо заяўлены «Чиж&Co» і Пётр Ялфімаў. Імя яшчэ аднаго артыста пакуль трымаецца ў сакрэце. Квіткі на рокераў каштуюць ад 150 да 190 рублёў.

На наступны дзень, 15 ліпеня, на гэтай жа пляцоўцы выступіць Алег Газманаў. Квіткі на канцэрт «есаула» абыдуцца ў 100—160 рублёў.

Таксама 15 ліпеня ў канцэртнай зале «Віцебск» выступіць Таісія Павалій. Наступным вечарам там жа пройдзе канцэрт Дзяніса Майданава. Цэны квіткоў на іх канцэрты — 70—120 рублёў.

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю пройдзе 16 ліпеня ў 19:30 у Летнім амфітэатры. Гэта традыцыйна самы маштабны канцэрт, дзе на адной сцэне збіраецца шмат вядомых артыстаў.

Імёны ўдзельнікаў пакуль не раскрываюць, затое вядомы кошт квіткоў — ад 95 да 290 рублёў.

Позна ўвечары ў Цэнтральным спартыўным комплексе адбудзецца дыскатэка «Танцпляцоўка» з удзелам Таццяны Буланавай, гурта «Отпетые мошенники» і іншых зорак 90-х. Квіткі каштуюць ад 100 да 160 рублёў.

Там жа, але ўжо ўвечары наступнага дня выступіць Уладзімір Прэснякоў. Квіткі на яго шоу каштуюць ад 150 да 190 рублёў.

У гэты ж дзень у Летнім амфітэатры пройдзе гала-канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае…». Імёны ўдзельнікаў пакуль не вядомыя, а вось квіткі абыдуцца ў 45—150 рублёў.

У ноч на 18 ліпеня адбудзецца дыскатэка «Залаты хіт». На сцэну выйдуць «На-На», «Балаган Лимитед», «Дискомафия», «Цветы», «Верасы» і іншыя артысты. Квіткі — ад 55 да 190 рублёў.

Гэтай жа ноччу, але ў Цэнтральным спартыўным комплексе пройдзе яшчэ адна дыскатэка — «Рытмы лета». Яе хэдлайнерамі стануць Акмаль і Алег Маямі. Квіткі туды каштуюць 150—190 рублёў.

Першы дзень конкурсу эстраднай песні «Віцебск» запланаваны на 18 ліпеня. У другім аддзяленні канцэрта выступіць Ані Лорак. Патрапіць на гэта шоу можна, заплаціўшы ад 50 да 175 рублёў.

У гэты ж дзень на пляцоўцы Цэнтральнага спартыўнага комплексу дасць канцэрт Грыгорый Лепс. Паслухаць яго хіты можна за 150—190 рублёў.

Закрыццё фестывалю і фінал конкурсу выканаўцаў пройдуць 19 ліпеня. Хто менавіта выйдзе на сцэну, пакуль не паведамляецца, але квіткі абыдуцца публіцы ў 75—230 рублёў.

У той жа дзень у канцэртнай зале «Віцебск» адбудуцца два сольныя канцэрты. Днём выступіць Аляксандр Малінін, а ўвечары — Ірына Круг. Квіткі каштуюць ад 90 да 150 рублёў.

Пад заслону «Славянскага базару» канцэртную праграму прадставіць Яраслаў Сумішэўскі. Ён выступіць у КЗ «Віцебск» 20 ліпеня. Цана квіткоў такая ж, як на Малініна і Круг.

Апошнім канцэртам фестывалю стане «Шансон ТБ — усе зоркі». Ён пройдзе ў летнім амфітэатры. Імёны артыстаў пакуль не раскрытыя, затое вядомая цана квіткоў — ад 55 да 190 рублёў.

Каментары3

  • Спадар
    06.04.2026
    "ватны шабаш"
  • Мармеладзе - это другое
    06.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Тры-чатыры
    07.04.2026
    А ШТО ТАКОВА НАДА ЖЭ КУДА-ТА ХАДІТЬ!!

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць