БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што Іран у калапсе і просіць яго адкрыць Армузскі праліў

28.04.2026 / 22:13

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Іран нібыта знаходзіцца ў стане «калапсу» і сам звярнуўся да ЗША з просьбай адкрыць Армузскі праліў. Па словах Трампа, Тэгеран хоча як мага хутчэй аднавіць рух праз праліў, а пакуль спрабуе вырашыць унутраныя праблемы з кіраўніцтвам краіны.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

«Іран толькі што паведаміў нам, што знаходзіцца ў «стане калапсу» (State of Collapse). Яны хочуць, каб мы як мага хутчэй «адкрылі Армузскі праліў», пакуль яны спрабуюць разабрацца з сітуацыяй з кіраўніцтвам (і я веру, што ім гэта ўдасца!)» — напісаў Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Раней паведамлялася, што перамовы паміж ЗША і Іранам адносна ядзернай здзелкі зайшлі ў тупік. Амерыканскі бок не задаволіў прапанаваны Тэгеранам план, бо той не закранае пытанне іранскай ядзернай праграмы.

Іран прапануе весці перамовы ў тры этапы. Спачатку — спыненне вайны і гарантыі бяспекі для Ірана і Лівана, затым пытанне Армузскага праліва, і толькі пасля гэтага — ядзерная праграма. Да вырашэння першых двух пунктаў Тэгеран адмовіўся абмяркоўваць ядзернае пытанне. На фоне рознагалоссяў перамовы паміж бакамі фактычна прыпыніліся.

Тым часам кіраўнік МЗС Ірана Абас Арагчы ў апошнія дні наведваў Пакістан і Аман, а пасля прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Чытайце таксама:

Трамп выказаў незадавальненне прапановай Ірана па завяршэнні вайны

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму

Каментары да артыкула