Свет11

Трамп выказаў незадавальненне прапановай Ірана па завяршэнні вайны

«Яму не падабаецца гэтая прапанова», — паведаміў суразмоўца агенцтва Reuters.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША незадаволены прапановай Ірана адносна завяршэння канфлікту на Блізкім Усходзе, паколькі яна не закранае ядзерную праграму Тэгерана, паведамляе Reuters са спасылкай на амерыканскага чыноўніка.

«Яму не падабаецца гэтая прапанова», — паведаміў суразмоўца агенцтва. 

Тэлеканал CNN са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, адзначыў, што Трамп наўрад ці прыме план Ірана.

Паводле амерыканскіх чыноўнікаў, аднаўленне працы Армузскага праліва без вырашэння пытанняў па ўзбагачэнні ўрану і яго запасах у Ірана можа пазбавіць ЗША ключавога рычага ўплыву на перамовах.

Далейшыя крокі Трампа пакуль застаюцца няяснымі.

Раней ён абмеркаваў іранскую ініцыятыву са сваімі галоўнымі дарадцамі па нацыянальнай бяспецы, удакладняе Reuters. Тэгеран прапанаваў завяршыць вайну з ЗША і спыніць атакі на судны ў Армузскім праліве пры ўмове зняцця амерыканскай блакады іранскіх партоў і адтэрміноўкі перамоў па ядзерным пытанні.

Каментары1

  • Отец Засандалий
    28.04.2026
    Похоже, что его мнение уже никого не интересует.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя37

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы1

На Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску пачаўся рамонт 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць