Свет1111

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што ЗША пакуль не маюць выразнага плана, як завяршыць вайну супраць Ірана і дасягнуць міру, піша Deutsche Welle.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Petros Karadjias

На думку Фрыдрыха Мерца, амерыканцы самі не вызначыліся, які выхад з сітуацыі будуць шукаць. 

«На гэты момант я не разумею, які стратэгічны выхад выберуць амерыканцы, тым больш, што іранцы, відавочна, вельмі майстэрна вядуць перамовы — ці, хутчэй, вельмі спрытна ад перамоў ухіляюцца», — заявіў ён 27 красавіка, на сустрэчы з навучэнцамі гімназіі ў Марсбергу на захадзе Германіі.

Мерц сказаў, што галоўная цяжкасць любой вайны — не пачатак яе, а заканчэнне. У якасці прыкладу ён прывёў войны ў Афганістане і Іраку. Таму, на яго думку, рашэнне пачаць ваенныя дзеянні супраць Ірана было недастаткова прадуманым.

Ён выказаў надзею, што канфлікт хутка скончыцца, але не лічыць гэта магчымым найбліжэйшым часам. Паводле яго слоў, Іран быў мацнейшы, чым многія чакалі, а ў ЗША няма пераканаўчай стратэгіі для перамоў.

Таксама Мерц адзначыў, што ЗША і Ізраіль пачалі вайну без папярэдніх кансультацый з еўрапейскімі саюзнікамі. Ён паведаміў, што ўжо двойчы выказваў сваю крытычную пазіцыю прэзідэнту ЗША Дональду Трампу. Прытым запэўніў, што калі б ведаў, што канфлікт зацягнецца прынамсі на некалькі тыдняў і сітуацыя ў ім будзе горшаць, то выказваўся б яшчэ катэгарычней.

Каментары11

  • разважае пра стратэгіі і смокча энергію з усіх КРАІН ЭЗ
    27.04.2026
    "Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана"

    краіна якая зачыніла лепшыя ў свеце АЭС пад час вайны з маскоўскай імперыяй , разважае пра стратэгіі і смокча энергію з усіх КРАІН ЭЗ
  • хм
    27.04.2026
    Из-за таких режимов, как в Иране, мусульмане приезжают в Европу.
  • 453543
    27.04.2026
    Мерц мае рацыю. У ЗША сапраўды няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана.
    У гэтай сітуацыі мне шчыра шкада нашых родненькiх габрэяу (я не жартую, там шмат маiх знаёмых, з якiмi мы жылi разам). Трамп зараз слiняе, а яны застануцца адзiн на адзiн з Iранам, якi будзе помсцiць.

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць