БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў пра падпісанне санкцыйнага пакета, у тым ліку і супраць суб'ектаў з Беларусі

29.04.2026 / 20:21

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што падпісаў новы санкцыйны пакет Украіны. Ён называе яго «важкім» і падкрэслівае, што ён скіраваны «ў тым ліку адносна суб’ектаў з Беларусі».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

«Гэта сігнал многім нашым партнёрам, на што варта ціснуць, каб усё ж такі памяншаць узровень гэтай вайны, яе інтэнсіўнасць.

Расія не мае добрай волі. Яе трэба прымушаць да тых ці іншых крокаў, якія патрэбныя для памяншэння агрэсіі, і няхай яны ўжо потым гэта называюць сваімі «жэстамі добрай волі».

Трэба, каб Беларусь не была ўцягнутая ў вайну. Трэба, каб не было аперацый супраць іншых еўрапейскіх краін. Трэба, каб у гэтай вайне Расіі супраць Украіны быў мір годны», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Пра канкрэтны змест гэтага пакета пакуль што не паведамлялася.

Чытайце таксама:

«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным

Лукашэнка: Якія б са мной перамовы ні вёў Захад, я цудоўна разумею, што не іх сукін сын

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Зяленскі сказаў пра планы Расіі стварыць у Беларусі базу для запуску дронаў. У Мінабароны кажуць, што яго не так зразумелі

Каментары да артыкула