Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула
29 красавіка на прэс-канферэнцыі ў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа спыталіся, дзе, на ягоную думку, вайна скончыцца раней — ва Украіне ці ў Іране. І пачулі з яго вуснаў нечаканае слова.
Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon / AP
«Гэта цікавае пытанне. Якая вайна скончыцца раней… Я не ведаю, можа быць, у адзін час…
Я думаю, Украіна, з ваеннага пункту гледжання яны пацярпелі паразу.
Вы не даведаецеся пра гэта, калі будзеце чытаць фэйкавыя навіны, але з ваеннага пункту гледжання іх флот, 159 караблёў, кожны карабель пад вадой. Як правіла, гэта вельмі добра, як вы думаеце?» — сказаў Трамп.
Вестка пра вынесены Трампам прысуд Украіне адразу ж паляцела па розных каналах і СМІ, хоць у гэтым выпадку ён яўна проста агаварыўся. Пра гэта сведчыць згадка пра 159 караблёў, пра якія прэзідэнт ЗША ў дачыненні да Ірана не раз казаў і раней.
Чытайце таксама:
Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»
Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме
Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры
Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва
Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»