Свет55

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме

Падчас урачыстай вячэры ў Белым доме брытанскі кароль Карл III і прэзідэнт Дональд Трамп абмяняліся серыяй жартаў, якія разрадзілі атмасферу афіцыйнага мерапрыемства.

Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Найбольшую ўвагу прыцягнуў іранічны выпад брытанскага манарха пра «французскую мову», паведамляе Бі-бі-сі.

У сваёй прамове Карл III адрэагаваў на распаўсюджаны тэзіс Трампа пра ролю ЗША ў сусветнай гісторыі.

«Вы нядаўна адзначылі, што калі б не Злучаныя Штаты, еўрапейскія краіны размаўлялі б па-нямецку», — сказаў кароль, пасля чаго з усмешкай дадаў: «Адважуся сказаць, што калі б не мы, вы б размаўлялі па-французску…!»

Карл III не абмежаваўся толькі гэтым. Ён таксама нагадаў пра падзеі падпалу Белага дома ў 1814 годзе падчас другой англа-амерыканскай вайны, пажартаваўшы, што гэта была «брытанская спроба перабудовы» рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША.

Трамп таксама не застаўся ўбаку і пачаў сваё выступленне з кампліменту манарху наконт яго прамовы ў Кангрэсе, дадаўшы жарт: «Вы прымусілі дэмакратаў устаць — я б ніколі не змог гэтага зрабіць».

Каментары5

  • Журы
    29.04.2026
    Файныя жарты, але ў Трампа атрымалася злабадзённей. Тлусты намёк на тое, што Дэмакраты не паважаюць дэмакратыю, і кланяюцца толькі "сапраўднаму начальству" у выглядзе манархаў, як той жа Абама калісьці.
  • Ё
    29.04.2026
    Нармальныя людзі, пажартавалі адзін над адным, разам пасмяяліся. Усё норм.

    Цікавым быў іншы выпада учора, каторы НН прапусла, альбо не захацела публікаваць. Сустрэўшы Чарльза у Белым доме, без мікрафонаў, Трамп адразу пачаў абмяркоўваць Пуціна, сказаўшы, што Пуцін хоча вайны і гатовы спаліць увесь свой народ у ёй. Чарльз папрасіў абмеркаваць гэта пазней, без камер. Гэты дыялог прачыталі фізіягнамісты па вуснах, калі камеры здымалі іх здалёк. Таму тэма Украіны і Расіі будзе самай асноўнай на гэтай сустрэчы і бачна, што Трамп ня мае ілюзій.
  • E
    29.04.2026
    Ё, Трамп мае ілюзіі, сэнс размовы быў у тым, каб пазбегнуць пагроз Расіі і перадаць ей Данбасс. Апошняе Карлу сказана не было, затое гэта гавораць Віткаф і Кушнер.

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць