Свет1010

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»

Прэзідэнты ЗША і Расіі Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін 29 красавіка правялі тэлефонную размову, паведаміў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў. Яна працягвалася больш за паўтары гадзіны.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у Анкорыджы на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Паводле слоў Ушакова, Пуцін падчас гэтай размовы заявіў аб гатоўнасці аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі».

Трамп гэтую ініцыятыву падтрымаў.

Таксама Пуцін паскардзіўся прэзідэнту ЗША на «тэрарыстычныя атакі» Украіны і запэўніў яго ў поўнай перавазе Расіі на фронце.

«Уладзімір Пуцін ахарактарызаваў бягучую абстаноўку на лініі сутыкнення, дзе нашы войскі ўтрымліваюць стратэгічную ініцыятыву, цясняць пазіцыі праціўніка. Наш прэзідэнт зноў пацвердзіў, што мэты СВА ў любым выпадку будуць дасягнуты», — паведаміў Ушакоў.

Таксама Пуцін асудзіў нядаўнюю спробу замаху на Трампа і заявіў пра «непрымальнасць палітычнага гвалту».

Трамп жа нібыта сказаў Пуціну, што здзелка для вырашэння канфлікту ва Украіне ўжо блізкая.

Каментары10

  • Дзед і тапкі
    29.04.2026
    Хочацца ж на мора, а тое 4 гады ў Крыніцы не быў
  • Чупа
    29.04.2026
    Дык Украіна святкуе Дзень Перамогі 8 траўня, а 9 траўня можна біць па Красна Плошчы
  • Проста жыхар
    29.04.2026
    Пітуну страшна, што на парад дроны прыляцяць

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць