БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван

4.05.2026 / 09:48

Nashaniva.com

Гэта першы візіт беларускай лідаркі ў Арменію. Раней ён не анансаваўся.

Photo by Omar Marques Anadolu via Getty Images

Яна возьме ўдзел у мерапрыемствах саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці як запрошаная госця ад Беларусі, а таксама ў канферэнцыі «Ерэванскі дыялог», арганізаванай МЗС Арменіі.

Гэта першы візіт беларускай лідаркі ў Арменію. Раней з прычын бяспекі пра яе візіт у Арменію не паведамлялася, піша яе прэс-служба.

Гаспадаром саміту з’яўляецца Нікол Пашынян — прэм’ер-міністр Арменіі. У Ерэван таксама прыбылі Эмануэль Макрон, Урсула фон дэр Ляен, Антоніу Кошта, Кая Калас, Кір Стармер, Уладзімір Зяленскі, Джорджа Мелоні і многія іншыя лідары. Упершыню ў саміце возьме ўдзел прэм’ер-міністр Канады.

Ціханоўская прадставіць Беларусь на самітах Еўрапейскай палітычнай супольнасці ўжо пятым разам.

«Нашая задача — трымаць Беларусь у цэнтры ўвагі. І менавіта таму я сёння тут», — сказала яна.

Чытайце таксама:

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?

Каментары да артыкула