БЕЛ Ł РУС

У Мастах сталі зарабляць, беручы грошы за ўключэнне святла на мосце

5.05.2026 / 17:50

Nashaniva.com

У Мастах Гродзенскай вобласці з’явілася незвычайная турыстычная паслуга. Там можна самастойна ўключыць падсветку самага доўгага падвеснага моста ў Беларусі, які нядаўна аднавілі і абсталявалі дэкаратыўнай ілюмінацыяй, піша Blizko.by.

Фота ілюстрацыйнае

Звычайна агні на мосце ўключаюцца аўтаматычна пасля заходу сонца і працуюць да 22‑й гадзіны (летам — да 23-й). Але цяпер турыстам прапануюць асаблівы варыянт: можна самім «засвяціць» мост. Для гэтага трэба адсканаваць QR-код на месцы, аплаціць паслугу (20 рублёў), і падсветка ўключыцца прыкладна на 15 хвілін.

Гэта ідэя разлічана перадусім на рамантычныя сустрэчы і прыгожыя фота. Сабраныя сродкі ідуць на абслугоўванне ілюмінацыі.

Чытайце таксама:

Ліхтары як з 50-х, але са святлодыёдамі — на праспекце Незалежнасці мяняюць асвятленне

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

У Мастах з феерверкам адкрылі падвесны мост цераз Нёман 

Каментары да артыкула