Грамадства66

Ліхтары як з 50-х, але са святлодыёдамі — на праспекце Незалежнасці мяняюць асвятленне

Рэканструкцыю асвятлення на цэнтральнай магістралі Мінска абяцаюць скончыць у першай палове 2026 года. Гаворка ідзе пра ўчастак ад вуліцы Казлова да Сурганава.

Прадпрыемства «Гардарбуд» працягвае рэканструкцыю асвятлення на пр. Незалежнасці. Новыя мачты з энергаашчаднымі ліхтарамі ўсталёўваюць на ўчастку ад вул. Казлова да вул. Сурганава, распавёў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» дырэктар прадпрыемства Сяргей Панёў.

Старыя апоры на пр. Незалежнасці ўжо адслужылі свой тэрмін, да таго ж выглядалі неэстэтычна з-за шматразовага афарбоўвання. Рэканструкцыя вонкавага асвятлення пачалася з участка ад пл. Незалежнасці да вул. Казлова.

— Зараз усталёўваем новыя мачты вонкавага асвятлення на частцы праспекта да вул. Сурганава. Завяршыць рэканструкцыю на гэтым участку плануем у першай палове 2026 года. У далейшым пачнуцца работы на наступным адрэзку — да вул. Філімонава. Апоры пашкоджаныя агрэсіўнымі супрацьгалалёднымі сродкамі, якія прымяняюцца для апрацоўкі дарожных пакрыццяў. Новыя ж маюць больш высокую ступень абароны ад выкарыстання такіх рэчываў, — адзначыў Панёў.

Мачты спраектаваныя ў стылі 1950‑х — такімі, якімі яны першапачаткова задумваліся архітэктарамі. Нягледзячы на рэтра-стыль, выкананне ў іх сучаснае.

— Апоры з ахоўным пакрыццём, нанесеным спосабам гарачага цынкавання, эстэтычна лепш выглядаюць і не запатрабуюць дадатковых выдаткаў на іх утрыманне. Зменіцца і само асвятленне: старыя мачтавыя ліхтары з натрыевымі газаразраднымі лямпамі замяняем на сучасныя святлодыёдныя, у прыгожых дэкаратыўных таршэрах. Акрамя таго, на гэтым участку з'явіцца новая святочная ілюмінацыя, якая ўпрыгожыць пр. Незалежнасці, — удакладніў Панёў.

Пераключэнне асвятлення з існуючых апор на новыя запланаванае на найбліжэйшы час, пасля чаго падрадчык прыступіць да планавага дэмантажу старых мачт.

Каментары6

  • Žvir
    15.02.2026
    U Miensku pryhožyja lichtary, ja pamiataju ich z malienstva.

    Ličyū ich niekali, jedučy prašpektam u adkryty basiejn, što byū la parku Čaliuskincaū, abo ū sam park, razhliadajučy toje azdabliennie, jakim upryhožana nižniaja častka slupa.

    Apošnim razam, pamiataju, jany jašče byli i vykonvali svaje abaviazki...
  • Žvir
    15.02.2026
    Pstryčku tamu, chto mianie minusuje !
  • І
    15.02.2026
    Галоўная мэта "асвоіць" - "распяліць" грошы.
    Ўсе як ў "таварышчаў" - карупцыянераў ў макцве дзе кожны год на адным і тым да месцы мяняюць плітку вывозячы потым самасваламі.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць