Грамадства44

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Эскізны праект вантавага маста прэзентавалі без якога-небудзь тлумачэння, якая патрэба менавіта ў такім інжынерным рашэнні. След выводзіць да амбіцыйных праектаў арабскіх інвестараў. 

Візуалізацыя эскізнага праекта вантавага моста. Фота: БелдарНДІ

Падчас святкавання 75‑годдзя Фрунзенскага раёна «БелдарНДІ» прадставіў эскізы вантавага моста як магчымага аб'екта для рэалізацыі ў сталіцы. Гэты раён не мае выхаду да Свіслачы або іншых шырокіх вадаёмаў, якія б патрабавалі ўзвядзення моста падобнага тыпу, проста сам інстытут размешчаны на тэрыторыі раёна. 

Інжынерныя збудаванні такога тыпу, дзе дарожнае палатно трымаецца на сталёвых тросах і высокіх пілонах, вызначаюцца надзвычайнай устойлівасцю да вялікіх нагрузак і ветру. Вантавыя масты лепшыя за падвесныя і бэлечныя аналагі пры перакрыцці сярэдніх і вялікіх пралётаў, яны хуткія і эканамічныя ва ўзвядзенні, хоць і больш складаныя ў разліках і праектаванні. Да таго ж, яны часта робяцца архітэктурнымі акцэнтамі ў гарадах.

Візуалізацыя эскізнага праекта вантавага моста. Фота: БелдарНДІ

Раней неабходнасці ў перакрыцці велізарных пралётаў у Мінску наогул не было, бо сталіца не мае ні шырокіх рэк, ні глыбокіх яраў, а пуцеправоды цераз чыгунку можна проста пакласці на неабходную колькасць апор.

Шэсць новых перапраў цераз Свіслач

У генеральным плане Мінска, які праходзіў грамадскае абмеркаванне ў 2025 годзе, закладзена будаўніцтва прынамсі шасці новых мастоў цераз раку Свіслач. Некаторыя з іх выразна акрэслены, пра некаторыя можна меркаваць па ўскосных дэталях генплана.

Чатыры з іх сканцэнтраваныя ў паўднёвай частцы горада. Праекты прадугледжваюць транспартную сувязь паміж Лошыцай і Серабранкай праз злучэнне вуліц Станіслава Манюшкі і Малініна, працяг вуліцы Пляханава да вуліцы Маякоўскага крыху на поўнач ад Лошыцкага парку, а таксама два масты, што злучаць вуліцу Якубава з Дзянісаўскай і тэрыторыяй былой вёскі Сталовай.

Свіслач, адзіная рака ў горадзе, пераправа цераз каторую магла б запатрабаваць значных інжынерных вышукаў, у названых месцах даволі вузкая. Узвядзенне там масіўных пілонаў са складанай сістэмай вантаў нічым не апраўдана.

Вадасховішча Дразды на спадарожнікавым здымку. Фота: Гугл Карты

Яшчэ дзве пераправы запраектаваныя ў паўночнай частцы сталіцы. Адзін мост павінен з'явіцца ў раёне Драздоў, а другі стане працягам вуліцы Ратамскай і звяжа паўднёвы бераг вадасховішча Дразды з паўночным.

Менавіта ў апошнім выпадку шырыня воднага люстэрка такая вялікая, каля 600 метраў, што робіць узвядзенне вантавага моста з трыма вялікімі пралётамі тэхнічна мэтазгодным і візуальна эфектным.

Інфраструктура для «Паўночнага Берага»

Сёння на паўночным беразе вадасховішча Дразды ўрадлівыя сельскагаспадарчыя землі, якія доўга лічыліся недатыкальнымі. Айчынныя забудоўшчыкі маглі толькі аблізвацца на гэты ласы кавалак у межах горада, бо выдзяленне такіх угоддзяў пад жыллё дапускалася толькі пад асабістую адказнасць і выключна для «суперінвестыцыйных праектаў».

316 га сельскагаспадарчых угоддзяў на поўнач ад вадасховішча Дразды, якія былі ўказам Лукашэнкі пераведзены ў зону жылой шматкватэрнай забудовы. Фота: з указа

Усё змянілася ў канцы 2020 года, калі з'явіўся інвестар з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Асабістым указам Лукашэнкі з ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны і сельгасугоддзяў было выключана больш за тысячу гектараў, амаль усе з якіх аддалі пад шматкватэрную жылую забудову. Мегапраект атрымаў назву «Паўночны Бераг». 

Праект дэталёвай планіроўкі раёна «Паўночны Бераг». Фота: з праектнай дакументацыі

Афіцыйна заяўлялася, што эмірацкая кампанія Emaar Properties на чале з бізнэсменам Мухамедам Алі Алабарам укладзе чатыры мільярды даляраў у стварэнне высокатэхналагічнага «разумнага горада». Праўда, вельмі хутка за гэтым бліскучым фасадам пачалі праглядацца абрысы забудоўшчыка «Эмірэйтс Блю Скай», былой кампаніі «Зомекс Інвестмент», што шчыльна звязаная з добра знаёмай беларусам Dana Holdings.

Калі ж казаць канкрэтна пра тую частку, што ляжыць акурат на поўнач ад вадасховішча Дразды, то там у зону шматкватэрнай забудовы перавялі 316 гектараў былой раллі.

Менавіта гэты новы гіганцкі раён, дзе запланавана ўзвядзенне дзясяткаў тысяч кватэр, і мусіць злучыць вантавы мост з адной з галоўных гарадскіх магістраляў — праспектам Пераможцаў, а далей з буйнымі жылымі масівамі заходняй часткі горада. Пераправа праз вадасховішча ўжо была адлюстраваная на праекце дэталёвай планіроўкі «Паўночнага Берага», зацверджаным яшчэ ўвосень 2022 года.

Частка «Паўночнага Берага», якая запраектавана на паўночным беразе вадасховішча Дразды з мостам цераз яго. Фота: з праектнай дакументацыі

Праўда, звычайна горадабудаўнічыя планы мала што значаць і пастаянна змяняюцца, але калі за эскізы ўзяўся спецыялізаваны праектны інстытут, сітуацыя выглядае куды больш рэальнай.

Можна меркаваць, што рэалізацыя складанага інжынернага аб'екта з'яўляецца часткай інвестыцыйнай праграмы забудоўшчыка, якому неабходна забяспечыць зручную транспартную даступнасць сваіх новых кварталаў.

З горадабудаўнічага пункту гледжання гэты мост стане ключавым элементам транспартнай артэрыі, якая паўколам ахопіць усю заходнюю частку Мінска. Для рэалізацыі гэтай магістралі сёння ўжо ўзводзіцца пуцеправод над чыгункай, які мае звязаць Ратамскую вуліцу з вуліцай Калеснікава ў Каменнай Горцы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Indrid Cold
    28.04.2026
    Экстрактыўная экпноміка сама сябе не пабудуе - у першым цыкле зарабляем на будове, а пазней ставім бюджэт на разлік за абслугоўванне ;)
  • .
    28.04.2026
    Так, вельмі падобна на Дразды з боку Пераможцаў. Адзінае, не магу разглядзець трамвайную лінію і роварную дарожку справа.
    Яны таксама павінны быць на гэтым мосце, па схемах Генплана Мінска 2025 і ПДП Паўночнага Берага.
    Здаецца, ёсць пустая прастора справа ад аўтапаласы, за агароджай і лініяй слупоў-ліхтароў.

    Дарэчы, і пра спыненне будаўніцтва метро трэцяй лініі на плошчы Бангалор і пераключэнне на працяг кальцавой лініі было вядома яшчэ летась, у час абмеркавання генплана.

    Чаму так даведваемся? Едзе грузавік па маршруце, трасецца, часам з яго выпадаюць угнаенні. Вось метафара інфармавання насялення чыноўнікамі і спецыялістамі.
  • Раман
    28.04.2026
    Пытанне, чы дадуць грошы?

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць