БЕЛ Ł РУС

Мядзведзеў заявіў, што ў Германіі быў пусты фарс замест дэнацыфікацыі

6.05.2026 / 08:56

Nashaniva.com

Маўляў, замест дэнацыфікацыі «заходнія дзяржавы пайшлі шляхам апраўдання нацысцкіх ваенных злачынцаў».

Фота: Contributor / Getty Images

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў Германіі не было рэальнай дэнацыфікацыі, заявіў намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, піша РБК.

«Па сутнасці, ніякай рэальнай дэнацыфікацыі ФРГ так і не прайшла», — заявіў ён у артыкуле для RT, выхад якога анансавала выданне.

Мядзведзеў спаслаўся на матэрыялы Службы знешняй разведкі Расіі з якіх вынікае, што замест дэнацыфікацыі «заходнія дзяржавы пайшлі шляхам апраўдання нацысцкіх ваенных злачынцаў». Працэс дэнацыфікацыі, паводле яго слоў, на справе ператварыўся «ў пусты фарс».

«Англасаксы, імкнучыся захаваць патрэбных ім былых кіраўнікоў гітлераўскай ваеннай эканомікі і буйных нацыстаў, правялі кампанію пад лозунгам «малых — вешаць, вялікіх — апраўдваць», — адзначыў Мядзведзеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула