БЕЛ Ł РУС

Летась у Мінску злавілі больш за 100 тысяч зайцаў

9.05.2026 / 16:53

Nashaniva.com

У 2025 годзе кантралёры «Мінсктранса» выявілі 104 858 пасажыраў без квіткоў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Канстанцін Галалобаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Па словах кіраўніка «Мінтранса», штодня грамадскім транспартам у Мінску карыстаецца больш за мільён чалавек. Пры гэтым кошт праезду пакрывае нібыта толькі каля траціны рэальных выдаткаў. Сабекошт адной паездкі складае 3 рублі 16 капеек, у той час як талон каштуе 1 рубель 10 капеек, а праезд у метро — 1 рубель 15 капеек.

Нягледзячы на адносна нізкія тарыфы, колькасць так званых «зайцаў» амаль не змяншаецца. Адзначаецца, што ў 2024 годзе кантралёры выявілі прыкладна столькі ж безбілетнікаў.

Таксама паведамляецца, што ў 2026 годзе «Мінтранс» плануе закупіць 179 адзінак новага грамадскага транспарту.

Чытайце таксама:

У Мінску зменяцца некаторыя маршруты грамадскага транспарту 10 мая

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Мінску пасля дажджу падтапіла некаторыя вуліцы. Асабліва стыхія сваволіла на захадзе горада

На Ангарскай перарабляюць выезд на МКАД. Вось як хочуць арганізаваць рух

Каментары да артыкула