Грамадства

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У сувязі з правядзеннем культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, 9 мая ў працу гарадскога пасажырскага транспарту будуць унесены маштабныя змены, пішуць Мінск-навіны.

Рух каля «Манумента Перамогі»

З 16:00 9 мая да заканчэння цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да абеліска «Манумент Перамогі» будзе абмежаваны рух па пр. Незалежнасці ў раёне пл. Перамогі. У гэты перыяд трасы шэрагу маршрутаў будуць зменены.

Аўтобусы № 18, 26, 26а, 26д будуць курсіраваць у аб'езд па вул. Захарава, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, пр. Машэрава, вул. Даўмана (у абодвух напрамках).

Аўтобусы № 100, 1064-ТК, 1076-ТК, 1151-ТК, 1547-ТК, а таксама тралейбус № 22 паедуць па наступнай схеме: пр. Незалежнасці — вул. Казлова — З. Бядулі — Першамайская — Ульянаўская — Свярдлова — пр. Незалежнасці.

Аўтобус № 115э праедзе па аналагічным аб'язным кальцы, аднак без выканання прыпынкаў на змененым участку.

Маршрутныя аўтобусы № 1152‑ТК у прамым напрамку пойдуць праз вул. Кірава і Бабруйскую, а назад — праз вул. Свярдлова і Ульянаўскую, а № 1119‑ТК у прамым напрамку будуць ісці праз пл. Я. Коласа, вул. В. Харужай, Куйбышава, Я. Купалы, М. Багдановіча на пр. Пераможцаў. Зваротны іх шлях будзе арганізаваны праз вул. Нямігу, Куйбышава і пр. Машэрава.

Аўтобус № 57 зменіць накіраванне на вул. Пуліхава, Першамайскую, Ульянаўскую, Бабруйскую, К. Цэткін і пр. Дзяржынскага.

Маршрутны аўтобус № 1400‑ТК і прыгарадны № 300Э накіруюць у аб'езд праз вул. Бабруйскую, Свярдлова, Аранскую, пр. Партызанскі, вул. Ванеева, Ваўпшасава, Радыяльную, Філімонава, пасля чаго яны выйдуць на пр. Незалежнасці. На гэтым участку прыпынкі таксама выконвацца не будуць.

Пры гэтым прыкладна з 12:00 прыпынкі «Плошча Перамогі» і «Янкі Купалы» адменяць для ўсіх відаў транспарту.

Канцэрт каля Палаца спорту

З 10:00 да 21:30 на пляцоўцы каля Палаца спорту пройдзе святочная канцэртная праграма. У гэты перыяд будзе павялічана колькасць рухомага саставу на маршрутах № 1, 24, 69.

Акрамя таго, пасля завяршэння канцэрта і салюту (арыенціровачна пасля 23:00) выведуць рэзерв аўтобусаў для аператыўнай перавозкі гасцей свята.

У суботу з 8:00 прыпынак «Палац спорту» для ўсіх маршрутаў будзе адменены.

У выпадку абмежавання руху па пр. Пераможцаў у раёне Палаца спорту ўводзяцца дадатковыя змены:

  • аўтобусы № 1, 69, 119С, 1056-ТК, 1119‑ТК пойдуць па пр. Пераможцаў, Машэрава, вул. Ціміразева, Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Гарадскі Вал і пр. Незалежнасці. Для маршруту № 119С дададуць прыпынкі «Раманаўская Слабада», «Гарадскі вал», «Ст. м. «Фрунзенская», «Музей гісторыі ВАВ». Прыпынак «Валадарскага» для іх адмяняецца;
  • аўтобусы № 73 і 163 зменяць маршрут праз вул. Маскоўскую, Л. Талстога і К. Цэткін, з рухам па вул. Кальварыйская і Раманаўская Слабада;
  • аўтобус № 91 ад пр. Пераможцаў накіруецца па пр. Машэрава, вул. Ціміразева, Кальварыйская, Раманаўская Слабада і Няміга.

Праца метрапалітэна

У Дзень Перамогі сталічная падземка пяройдзе на ўзмоцнены графік:

  • на 1‑й і 2‑й лініях з 9:00 да 11:00 інтэрвал руху цягнікоў складзе пяць хвілін, з 11:00 да 00:00 — чатыры хвіліны;
  • на 3‑й лініі з 9:00 да 11:00 інтэрвал руху цягнікоў складзе сем хвілін, з 11:00 да 00:00 — шэсць хвілін.

Таксама прадугледжаны рэзерв саставаў на выпадак рэзкага росту пасажырапатоку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць