Грамадства22

На Ангарскай перарабляюць выезд на МКАД. Вось як хочуць арганізаваць рух

Выехаць будзе прасцей, піша Blizko.by.

У мікрараёне Ангарская-4 у Мінску пачалі рэканструкцыю дарогі, якая злучае вуліцу Ілімскую і МКАД.

Яшчэ ў кастрычніку 2023 года старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў правёў выязны прыём грамадзян у Заводскім раёне. Жыхарка вуліцы Несцерава звярнулася з просьбай пашырыць праезд, які злучае вуліцу Ілімскую з МКАД. Яна паскардзілася на тое, што ў вечаровы час пік праз вузкасць праезду на ім перыядычна ўзнікаюць заторы. Акрамя таго, яна выказала пажаданні па змене арганізацыі дарожнага руху ў гэтым месцы. Уладзімір Кухараў паведаміў, што праезд плануецца пашырыць: адпаведны праект распрацоўваецца.

І вось зараз дайшло да дарожных работ, паведамляюць на транспартным форуме.

На сайце адміністрацыі Заводскага раёна Мінска ёсць прэзентацыя грамадскага абмеркавання праекта рэканструкцыі гэтай зоны. Там прадстаўлены картаграмы інтэнсіўнасці аўтамабільных патокаў у розны час сутак па напрамках руху.

У прэзентацыі гаворыцца, што быў варыянт захаваць існы нерэгуляваны праезд са стварэннем раздзяляльнай зоны, але яго прызналі немэтазгодным. У выніку спыніліся на кальцавой развязцы з радыусам унутранага астраўка 20 метраў паблізу МКАД. Кальцо большага памеру закранула б аўтастаянку і АЗС.

А ў тым месцы, дзе злучальны праезд прымыкае да вуліцы Ілімскай, зробяць рэгуляванае скрыжаванне; прыпынак грамадскага транспарту аднясуць за скрыжаванне на 65 метраў паўночней.

Каментары2

  • .
    02.05.2026
    Нават і блізка бай ілюструюць Ангарскую фатаграфіяй з Багдановіча (відаць вуліцу, перасунутую ўбок дзеля метро).
  • Антось
    02.05.2026
    Насамрэч галоўнай праблемай з'яўляецца брак сувязяў паміж горадам і вонкавай часткай МКАД у геаграфічнай зоне с 2 да 6 гадзін і безліч канструктыўна няўдалых развязанняў кшталту выезда з МКАД са Скарыны, са Стяпянцы і са Ждановічаў. Калі у 2014 годзе рыхтаваліся да чампіяната свету па хакею, то апроч пашырэння Ташкенцкай планавалася зрабіць паўнавартаснае развязанне з МКАД. Зрэшты панты галоўнага кахеіста тады (як і заўсёды) апынуліся важнейшымі за карысць, таму грошы пайшлі на будаванне пампезнай, але нікому не патрэбнай пасля 2014 Чыжоўка-арэны, а рэшты хапіла каб пабудаваць толькі ўнутраны выезд на МКАД. У выніку калі ў той частцы МКАД з'яўляецца корка, то яна ператвараецца ў пастку, бо ніхто таксама не здагадаўся пабудаваць рэзервную дарогу для аб'езда корак.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць