БЕЛ Ł РУС

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят

11.05.2026 / 16:52

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі пракуратуры Мінскай вобласці, яшчэ ў снежні 2025 года мужчыны дамовіліся пра крадзеж жывёл з прадпрыемства, дзе працавалі. Увечары яны праніклі на тэрыторыю комплексу і пасадзілі 18 парасят у загадзя падрыхтаваныя мяшкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Аднак вынесці жывёл свінаводам не ўдалося — мужчын затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

На судзе абодва цалкам прызналі віну і раскаяліся. У выніку аднаго абвінавачанага асудзілі да месяца арышту, а другому прызначылі штраф у памеры 6750 рублёў.

Чытайце таксама:

У Эстоніі прайшлі спаборніцтвы па парасячым рохканні

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай

Трох парасят пакінулі паміраць з голаду на мастацкай выставе. Але жывёлы зніклі

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА

Каментары да артыкула