Эканоміка1717

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай

Часы, калі беларусы маглі ганарыцца, што ў нашых вёсках заможней жыць і больш ладу, чым у Расіі, даўно ў мінулым.

Свіння з парасятамі. Фота Wikimedia Commons

Некалі расійскае Нечарназем'е было сінонімам занядбання. А Пскоўская вобласць — гэта адзін з самых праблемных, абязлюдзелых рэгіёнаў Расіі. Аднак цяпер сітуацыя ў беларускай вёсцы яшчэ горшая.

Выданне «Віцебск, я гуляю» заўважыла, што на кастрычнік Віцебская вобласць зафіксавала найбуйнейшае за апошнія гады падзенне пагалоўя свіней. Белстат піша, што яно скарацілася да 271 тысячы галоў, што на 59 тысяч менш, чым месяцам раней. У цэлым з пачатку года рэгіён страціў амаль траціну ўсяго пагалоўя — каля 120 тысяч свіней.

А вось па другі бок мяжы — супрацьлеглая дынаміка. У Пскоўскай вобласці, паводле звестак Пскоўстата, колькасць свіней дасягнула 1,64 млн галоў, павялічыўшыся на 2,7% за год. Амаль усё пагалоўе сканцэнтравана ў вялізных комплексах — «ВСК», «ПскоўАграІнвест» і «Ідаванг».

Архіўнае фота: аграгарадок Гліннае, Віцебская вобласць

Насельніцтва рэгіёна, з якога пачалася кар'ера Наталлі Качанавай і Аляксандра Косінца, скарацілася з 1,44 мільёна чалавек па стане на 1995 год да 1,07 мільёна на пачатак 2025 года.

Насельніцтва Пскоўскай вобласці складае 574 тысячы чалавек.

Каментары17

  • Ну-ну
    07.11.2025
    Ня там шукаеце проста – найбольшае пагалоўе сьвіней сканцэнтраванае ў Драздах і Астрашыцкім Гарадку, аказіянальна яно перасоўваецца ў Александрыю (летам).
  • А вы што падумалі?
    07.11.2025
    Дык у Раcіі свіней у 12 разоў болей

    26 млн супраць 2.2.
  • субел
    07.11.2025
    Гэтага не можа быць, бо не можа быць ніколі. Беларус - руплівы гаспадар. Ён спрадвеку на зямельцы. А расеец -- лайдак, пьяніца, гультай. Гэтыя свінкі скрадзеныя з Беларусі у выніку спецаперацыі ФСБ . ФСБ загадала Лукашэнку аддаць свінак Расеі. Гэта ж -элементарныя рэчы. Трэба адцягваць Лукашэнку ад Расеі.

Цяпер чытаюць

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт1

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Белавежскай пушчы ствараюць музычную трасу з песняй «Песняроў»

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна4

Яшчэ адзін лайнер ізалявалі з-за віруса — на борце Ambition памёр пасажыр1

Трамп прыляцеў у Кітай

Абноўлена база вышуку Расіі: цяпер у ёй амаль 6 000 беларусаў5

Пяскоў: Зяленскі павінен аддаць УСУ загад спыніць агонь, каб Масква і Кіеў маглі перайсці да поўнафарматных перамоў29

Латвія збіраецца цалкам скасаваць аўтобусныя паездкі ў Беларусь40

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык звярнулася з просьбай дапамагчы ёй з пазыкамі на $12 тысяч. Што з гэтага выйшла?28

Марка Рубіа паляцеў у Кітай у спартыўным касцюме, як у Мадура7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт1

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць