У Тарту (Эстонія) у апошні дзень найбуйнейшай сельскагаспадарчай выставы Балтыі Maamess 2026 прайшлі незвычайныя спаборніцтвы імітацыі свінога рохкання, піша «Дэлфі».

Скрыншот відэа «Дэлфі»
Удзельнікі стараліся паказаць самае праўдападобнае, магутнае і пры гэтым найбольш забаўнае рохканне.
Паколькі мерапрыемства праходзіла на сцэне забаўляльнага парку «Лотэмаа», конкурс быў асабліва папулярны сярод персанажаў парку і дзяцей. Зрэшты, некаторыя дарослыя таксама прадэманстравалі публіцы свае версіі вясёлага рохкання.
Пераможца атрымаў падарункавы набор ад сеткі мясных крам. Усе дзеці, якія прынялі ўдзел у конкурсе, былі ўзнагароджаны ліманадам.
Каментары