БЕЛ Ł РУС

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі

11.05.2026 / 21:52

Nashaniva.com

Былому кіраўніку Офіса прэзідэнта Украіны Андрэю Ермаку паведамілі пра падазрэнне ў легалізацыі незаконна атрыманых грошай, звязаных з элітным будаўніцтвам пад Кіевам, паведамляе РБК-Украіна.

Андрэй Ярмак. Фота: Ludovic Marin, Pool Photo via AP

Паводле інфармацыі Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры і Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны, следства лічыць, што арганізаваная група магла адмыць каля 460 мільёнаў грыўняў (каля 10,46 мільёна даляраў). Ярмак, як сцвярджаюць крыніцы ў праваахоўных органах, з’яўляецца адным з удзельнікаў гэтай справы.

Падазрэнне аб'яўлена паводле часткі 3 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Украіны — легалізацыя маёмасці, атрыманай злачынным шляхам. Артыкул прадугледжвае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

11 мая супрацоўнікі НАБУ і САП правялі ў дачыненні да Ермака тэрміновыя следчыя дзеянні. Афіцыйна падрабязнасці пакуль не раскрываюцца.

Раней імя Ермака ўжо згадвалася ў сувязі з так званай справай «Мідас», якая тычыцца карупцыйнай схемы ў «Энергаатаме». Следства сцвярджае, што ўдзельнікі схемы патрабавалі адкат у памеры 10—15% ад сум кантрактаў. У медыях таксама паведамлялася, што Ермак нібыта фігураваў у матэрыялах расследавання пад псеўданімамі Алі-Баба і Хірург.

Чытайце таксама:

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць былога кіраўніка свайго Офіса

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак

Канец «міру» з Лукашэнкам: як адстаўка Ермака паўплывала на курс Украіны адносна Беларусі

Разам з адстаўкай Ермака з Офіса прэзідэнта Украіны былі звольненыя і яго дарадцы, уключаючы Міхаіла Падаляка

Андрэй Ярмак падаў у адстаўку з пасады кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны

Каментары да артыкула