Свет1515

Разам з адстаўкай Ермака з Офіса прэзідэнта Украіны былі звольненыя і яго дарадцы, уключаючы Міхаіла Падаляка

Банкавая паведаміла, што пасля адстаўкі кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака былі звольненыя ўсе ягоныя дарадцы і памочнікі.

«У сувязі са звальненнем кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны асобы, якія займалі пасады памочнікаў і дарадцаў (штатных і па сумяшчальніцтве) кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны, звольненыя з пасад», — гаворыцца ў адказе ОПУ на запыт «Украінскіх навін».

Пералік звольненых асоб пададзены не быў. Але, паводле папярэдніх публічных заяваў ОПУ, вядома, што на снежань 2024 года Андрэй Ярмак меў 9 дарадцаў. Міхаіл Падаляк быў пазаштатным.

Міхаіл Падаляк — адзін з ключавых публічных спікераў і паліттэхнолагаў каманды Уладзіміра Зяленскага. Падчас поўнамаштабнай вайны стаў адным з галоўных медыйных галасоў ОП.

Раней Падаляк працаваў журналістам у Беларусі. У чэрвені 2004 года КДБ прызнаў яго пагрозай нацыянальнай бяспецы, дэпартаваў з Беларусі ва Украіну і забараніў уезд на 5 гадоў.

Каментары15

  • Перажываю за Лябедзьку
    22.12.2025
    Падаляка звольнілі? А з кім цяпер Анатоль Лябедзька будзе фотачкі рабіць?
  • Про брата Подоляка в Москве
    22.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Nk
    22.12.2025
    Перад выбарамі Зяленскага пакідаюць без каманды. Зразумела.
    Чарговы раз ен паводзіць сабе мужна. Для амерыканскага нарцыса і расейскага труса гэта вельмі раздражнаючы тып.

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага6

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць