БЕЛ Ł РУС

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося

12.05.2026 / 16:35

Nashaniva.com

12 мая а 12‑й гадзіне дня па мінскім часе Выбарчая камісія абвясціла пра запуск платформы для галасавання. Паводле арганізатараў, сістэма працуе, нягледзячы на працяглыя кібератакі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Белсат»

Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька заявіла, што платформа ўжо прайшла ўсе неабходныя тэсты, лічыцца бяспечнай і здольная вытрымліваць пастаянны DDoS-ціск.

Пачатак галасавання з-за маштабных кібератак давялося перанесці. Паведамляецца, што з пачатку мая платформа «Тры сланы», звязаная з выбарчым працэсам, падвяргаецца вельмі вялікай колькасці запытаў. Каб павысіць бяспеку, каманда Паўла Лібера перанесла сістэму з воблачных сервераў на фізічныя і правяла дадатковую праверку ўсёй архітэктуры.

Толькі ўчора ўвечары, паводле арганізатараў, было зафіксавана каля 1,9 мільярда запытаў на «Тры сланы» і яшчэ 1,3 мільярда — на саму платформу галасавання. Усю ноч спецыялісты праводзілі дадатковыя тэсты, каб забяспечыць стабільнасць і бяспеку працы сістэмы.

У сувязі з затрымкай старту Выбарчая камісія плануе прапанаваць Каардынацыйнай радзе падоўжыць тэрміны галасавання, каб усе ахвотныя паспелі ўзяць удзел. Раней яго планавалася скончыць 17 мая.

Чытайце таксама:

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пакуль не пачалося

Выбары ў Каардынацыйную раду ў вызначаны час не стартавалі

Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Кампанія Sumsub, задзейнічаная ў апрацоўцы пашпартоў беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, адрэагавала на публікацыю «НН»

Каментары да артыкула