БЕЛ Ł РУС

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

12.05.2026 / 18:13

Nashaniva.com

На расійска-латвійскай мяжы расійскія мытнікі знайшлі кантрабандныя беларускія цыгарэты, схаваныя ў вагоне з бураковым жомам.

Фота: sztu.customs.gov.ru

Падчас праверкі грузавога цягніка на мытным пункце «Посінь» у Себежскім раёне расійскія мытнікі знайшлі 25 брыкетаў з цыгарэтамі беларускай вытворчасці. Яны былі схаваныя пад невялікім слоем кармавой дабаўкі.

Усяго знайшлі каля 12,5 тысячы пачкаў цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца больш чым у 1,9 мільёна расійскіх рублёў (каля 20 тысяч даляраў). У сувязі з гэтым распачалі крымінальную справу аб кантрабандзе стратэгічна важных тавараў.

Яшчэ адну буйную партыю беларускіх цыгарэт знайшлі на складзе ў Пскоўскай вобласці Расіі. Там канфіскавалі каля 224 тысяч пачкаў агульным коштам прыкладна 34 мільёны расійскіх рублёў (каля 455 тысяч даляраў).

Чытайце таксама:

У Літве шэсць чалавек асудзілі за кантрабанду цыгарэт з Беларусі

У Польшчы затрымалі беларуса за арганізацыю кантрабанды праз паветраныя шары

У «Медніках» літоўскія пажарнікі па просьбе мытнікаў распілавалі аўтамабіль кантрабандыста

Шар з кантрабанднымі цыгарэтамі даляцеў амаль да Варшавы

Каментары да артыкула