БЕЛ Ł РУС

Каля Белавежскай пушчы ствараюць музычную трасу з песняй «Песняроў»

13.05.2026 / 15:52

Nashaniva.com

У Беларусі ствараюць незвычайную музычную дарогу, якая будзе прайграваць мелодыю вядомай песні ансамбля «Песняры» — «Белавежская пушча». Новы ўчастак з’явіцца на трасе Брэст — Камянец — Белавежская пушча, на пад’ездзе да аднаго з галоўных сімвалаў краіны.

Скрыншот з відэа

Даўжыня музычнага адрэзка складзе каля 700 метраў. Яго асаблівасць у тым, што падчас руху аўтамабіля па спецыяльным пакрыцці ў салоне будзе чуваць мелодыя песні. Такі эфект узнікае дзякуючы асаблівай тэхналогіі кладкі асфальту: паверхня дарогі ствараецца такім чынам, каб колы машыны пры руху «вычытвалі» патрэбны рытм і ператваралі яго ў музыку.

У аснову праекта паклалі кампазіцыю ансамбля «Песняры» — «Белавежская пушча». Мяркуецца, што такая дарога створыць для турыстаў асаблівую атмасферу яшчэ да прыезду ў запаведнік і зробіць маршрут больш запамінальным.

Гэта ўжо не першы падобны праект у Беларусі. Раней музычную дарогу зрабілі ў Гомельскай вобласці на трасе Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны. Там пры руху аўтамабіля таксама гучыць мелодыя песні «Белоруссия» ў выкананні «Песняроў».

Чытайце таксама:

Пад Гроднам рысь выйшла з лесу і пазіравала людзям на бервяне ВІДЭА

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе

Каментары да артыкула