БЕЛ Ł РУС

З 1 ліпеня будуць новыя патрабаванні да арэнднага жылля

13.05.2026 / 17:02

Nashaniva.com

У Беларусі з 1 ліпеня пачнуць дзейнічаць новыя патрабаванні да тыпавых спажывецкіх якасцяў жылля. Змены тычацца найперш арэнднага жылля і павінны павысіць яго камфортнасць для жыхароў, паведамляе тэлеканал СТБ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле новых правіл, у кожнай новай арэнднай кватэры абавязкова павінны быць мэбля і базавая бытавая тэхніка. У пералік уваходзяць халадзільнік з маразільнай камерай, пральная машына і мікрахвалевая печ. Пры гэтым тэхніка павінна быць беларускай вытворчасці.

Таксама новыя нормы закранаюць аздабленне кватэр. Ванныя пакоі і туалеты павінны быць цалкам абкладзеныя пліткай. У жылых пакоях прадугледжваецца кладка ламінату або паркетнай дошкі, а сцены павінны быць або пафарбаваныя, або абклееныя шпалерамі.

Асобна ў дакуменце прапісалі і максімальны кошт тэхнікі:

У Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва адзначаюць, што галоўная мэта новаўвядзенняў — зрабіць арэнднае жыллё больш зручным для жыцця, каб людзі маглі адразу заязджаць у кватэру пасля атрымання ключоў.

Акрамя таго, улады разлічваюць, што новыя патрабаванні падтрымаюць беларускіх вытворцаў мэблі, бытавой тэхнікі і будаўнічых матэрыялаў.

Чытайце таксама:

Хто жыве ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку побач з прапагандыстам Турам?

Лукашэнка зноў загадаў спыніць «шалёнае будаўніцтва жылля» ў Мінску

Арандатар: «Гаспадыня не аддае заставу 1120 — нібыта я «знішчыў» кватэру. Але гэта натуральны знос!»

«Гэта быў прытон». Муж і жонка ўзялі «забітую кватэру», уклалі ў яе 35 тысяч і цяпер жывуць бясплатна

Каментары да артыкула