Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах
У Беларусі ствараюць дзяржаўную камісію па падрыхтоўцы падручнікаў і навучальных дапаможнікаў у гуманітарнай і грамадазнаўчай сферы. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Здымак ілюстрацыйны. Скрыншот з відэа
Паведамляецца, што новую камісію ўзначаліць міністр адукацыі Андрэй Іванец. У яе склад увойдуць навукоўцы, выкладчыкі, школьныя настаўнікі-практыкі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дэпутаты і грамадскія дзеячы. Больш падрабязна персанальны склад пакуль не раскрываецца.
Асноўнай задачай камісіі стане «забеспячэнне паступальнага абнаўлення падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на аснове адзіных канцэптуальных падыходаў да такой літаратуры на ўсіх узроўнях адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі інтарэсамі».
Міністэрству адукацыі даручана арганізацыйна і метадычна забяспечваць дзейнасць камісіі, а таксама займацца «паляпшэннем» зместу падручнікаў і дапаможнікаў у найбліжэйшыя пяць гадоў.
Чытайце таксама:
Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы
Вось як выглядаюць новыя падручнікі па замежных мовах для школ — з кадэтамі і піянерамі
Што не так з падручнікамі па гісторыі Беларусі? Расказвае прафесар Раманава з ЕГУ