На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА
У французскім дэпартаменце Сона і Луара жандармерыя папярэдзіла кіроўцаў пра небяспеку на дарогах пасля незвычайнага выпадку з, імаверна, нецвярозым аленем.
Скрыншот з відэа
Жывёліну знялі на відэа каля дарогі: алень бегаў кругамі, падскокваў, губляў раўнавагу і некалькі разоў падаў. У паліцыі з гумарам адзначылі, што «не ўсе ўдзельнікі дарожнага руху цвярозыя».
Паводле версіі праваахоўнікаў, алень мог ап’янець ад перабрадзілых пладоў, шышак або гнілых раслін. Падчас закісання ў такой ежы ўтвараецца алкаголь, які можа ўплываць на арганізм дзікіх жывёл.
У французскай жандармерыі патлумачылі, што ў такім стане жывёлы могуць раптоўна выбягаць на дарогу, хаатычна рухацца або нечакана спыняцца проста на праезнай частцы.
Кіроўцаў заклікалі быць асабліва ўважлівымі ў цёмны час сутак і на другасных дарогах, дзе сустрэчы з дзікімі жывёламі адбываюцца часцей.
Спецыялісты таксама адзначаюць, што перабрадзілыя плады могуць уплываць не толькі на аленяў, але і на птушак, насякомых ды іншых прадстаўнікоў дзікай прыроды.
Чытайце таксама:
Пад Гроднам рысь выйшла з лесу і пазіравала людзям на бервяне ВІДЭА