Грамадства44

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна

Сталічны заапарк актыўна рэкламуе «самую гарачую падзею вясны» — вогненны фестываль. Тры дні побач з жывёламі ў вальерах будуць ладзіць фаер-шоу.

Не паспелі беларусы адысці ад шалёнай ідэі арганізаваць музычны рэйв у Белавежскай пушчы (які арганізатары ў выніку перанеслі на іншы час), як свой непрыемны сюрпрыз падкінуў сталічны заапарк.

Там вырашылі даволі незвычайна адсвяткаваць пачатак сезона. 22‑24 мая ў заапарку пройдзе Мінскі фестываль агню. У кожны з гэтых дзён запланавана 1,5‑гадзіннае фаер-шоу. Абяцаюць таксама жывую музыку.

Квіткі на дзень фестывалю каштуюць ад 20 рублёў (для шматдзетных сямей) да 90 рублёў (за пакет «двое дарослых + двое дзяцей»).

У сацсетках многія абураюцца гэтай ідэяй.

Чытачка «Нашай Нівы» звярнулася ў заапарк з пытаннем, ці нармальна гэта — ладзіць гучныя шоу з агнём побач з жывёламі.

Там яе паспрабавалі супакоіць: маўляў, яны клапоцяцца пра жывёл, а само вогненнае шоу будзе на пляцоўцы, якая знаходзіцца наводдаль ад вальераў. Сцвярджалі таксама, што самі звяры ў гэты момант будуць знаходзіцца ў крытых памяшканнях.

Пазней аналагічны допіс з’явіўся і ў інстаграме заапарку, але ж магчымасць пакідаць каментары там адключылі.

Адначасова ў акаўнце заапарка ідзе розыгрыш бясплатных квіткоў на фестываль агню.

Каментары4

  • Чижовец
    13.05.2026
    Тут давным давно надо поставить вопрос совершенно по другому - нормально ли это размещение зоопарка в жилом районе в непосредственной близости от жилых домов!? Нет! Его отсюда надо выносить в другое, нежилое и гораздо более просторное место!
  • чытач
    13.05.2026
    Самых бястыжых дзяржаўных устаноў у горадзе дзве: заапарк і батанічны сад.

    Абедзве паразітуюць на людзях у статусе беспрацоўнага, прэтэндуючы на працоўны дзень за 30-ць byn. Пастаўляе жывы тавар дзяржаўная служба занятасці.

    І там і там поўна людзей з асаблівасцямі развіцця і проста паталагічных псіхічна цынікаў.

    Фінансава справы мабыць паганыя у абедзвух устаноў, таму і не дзіва, што файер-шоу у Беларусі мечацца паміж батанічным і заапаркам. Наступны этап мабыць АЗС альбо нафтабаза.
  • Сонейка
    13.05.2026
    Няўжо няма больш дзе?!

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію80

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе3

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію80

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць