БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская расказала, пра што пагаварыла з Коўлам

13.05.2026 / 20:43

Nashaniva.com

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл сёння паведаміў, што правёў тэлефонную размову са Святланай Ціханоўскай. Яна падзялілася некаторымі падрабязнасцямі гэтай размовы, адзначыўшы, што разам з Коўлам на сувязі быў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе Крыс Сміт.

Святлана Ціханоўская. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

«Вельмі ўдзячная за сённяшнюю тэлефонную размову са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Злучаных Штатаў Джонам Коўлам і намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Крысам Смітам. 

Я выказала шчырую падзяку прэзідэнту і яго камандзе за дапамогу ў вызваленні больш за 500 палітычных зняволеных у Беларусі.

Прэзідэнт Трамп заявіў, што мэта — вызваліць іх усіх, і я ўпэўненая ў поспеху гуманітарных намаганняў у гэтым напрамку», — напісала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Джон Коўл сазваніўся са Святланай Ціханоўскай

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!

Трамп падзякаваў Лукашэнку за супрацу і сяброўства

Джон Коўл паабяцаў звярнуць асаблівую ўвагу на лёс адной з палітзняволеных

Каментары да артыкула