Грамадства99

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!

Экс-рэдактарка Tut.by і экс-палітзняволеная звярнулася ў сваім тэлеграм-канале да адміністрацыі ЗША і ўладаў краін ЕС.

Фота: Volha Shukaila SOPA Images LightRocket via Getty Images

«Мяне завуць Марына Золатава. 18 гадоў я была рэдактарам Tut.by, а чатыры з паловай гады правяла за кратамі. У снежні 2025 года мяне разам з іншымі палітвязнямі вывезлі з калоніі ў Гомелі. Цяпер я на волі, разам са сваёй сям’ёй. Але за гэтыя пяць месяцаў не было ні дня, каб я не ўспамінала пра тых, хто застаўся там.

Цяпер у Беларусі больш за 100 жанчын-палітвязняў.

Хтосьці апынуўся за кратамі праз свае перакананні, а хтосьці — увогуле выпадкова. Але цалкам дакладна ні першыя, ні другія не заслугоўваюць пакут, якія яны цяпер перажываюць.

Я бачу вочы гэтых жанчын. У іх — надзея, трывога, чаканне. Часам роспач, часам туга. Спробы трымацца бадзёра на людзях, калі сэрца разрываецца ад болю. Бо не ведаеш, калі ўбачыш блізкіх. А часам не ведаеш — ці ўбачыш увогуле.

Хтосьці з іх вядомы, пра іх успамінаюць часцей, але імёны большасці з іх вам нічога не скажуць. Дактары і медсёстры, настаўнікі, кухары, цырульнікі, юрысты, адвакаты, журналісты, студэнткі, спартсменкі, прадпрымальніцы, дзяржслужачыя, пенсіянеркі… Многія з іх за кратамі ўжо 4, а то і 5 гадоў. Іх трэба ратаваць. Тэрмінова.

Я ўдзячная спецыяльнаму пасланніку прэзідэнта ЗША Джону Коўлу і яго камандзе за тое, што дзякуючы іх намаганням за апошні год з беларускіх турмаў выйшлі сотні палітвязняў. Але рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, а ў турмы з-за палітыкі трапляюць усё новыя і новыя людзі. Няма нічога важнейшага за жыццё, здароўе і свабоду чалавека. Я звяртаюся да ўсіх, хто можа паўплываць на гэтую катастрафічную сітуацыю.

Я звяртаюся да амерыканскага боку: калі ласка, не спыняйцеся.

Я звяртаюся да ўладаў краін ЕС: ваш голас і ўдзел маюць велізарнае значэнне.

Нарэшце, я звяртаюся да ўладаў Беларусі: у вашых сілах спыніць гэта, прыйшоў час спыніць гэтыя рэпрэсіі. Нават не дзеля зняцця санкцый. Дзеля будучыні. Дзеля саміх сябе. Так больш не можа працягвацца.

Я таксама звяртаюся да ўсіх неабыякавых. Калі ласка, не маўчыце. Станьце голасам тых, хто сам не можа выступіць у сваю абарону. Размяшчайце пасты з хэштэгамі #яеёголос і #iamhervoice у сваіх сацыяльных сетках. Разам мы зможам змяніць сітуацыю».

Каментары9

  • экс-палітвязень
    11.05.2026
    Для мяне словазлучэнне "улады беларусі" перакрэсьліла ўсё напісанае вышэй. Яшчэ раз упэўніваюся: што ім сказалі рабіць тое і робяць.
  • Шклоуски конюх
    11.05.2026
    При всем уважении к тому, что человек пережил за решеткой, этот призыв — какая-то тотальная оторванность от реальности. Зачем лезть в политику с такой наивностью и с кем тут пытаются договориться? Какие призывы к властям остановиться "ради будущего и самих себя"? К чьей совести это обращение? Мы имеем дело с системой, которая соучаствует в беспрецедентном терроре. Только из одной Украины, по скромным подсчетам, незаконно вывезли 16 тысяч детей! Вы реально думаете, что людей, которые перешли все мыслимые красные линии, можно разжалобить разговорами про "будущее"? Пытаться вести с ними диалоги и взывать к их разуму — это значит вообще не понимать масштабов трагедии и того, с кем вы имеете дело.
  • бабруйчанін
    11.05.2026
    Тутака зноў гучаць ..наратывы калькі з Украіна
    То удзел войска рБеларусь разам з рф пад час уварвання 24 лютага
    То вось вось будзе напад з Беларусі і адэкватны адказ
    То праца ..на
    То 16 тысяч дзяцей якія вывезены
    Чамусці у бальшыне гэта каментуеце тутака ..языком
    Распаўсюджваецца " спікерамі" з Украіна на расейскіх ютубканалах ці языкатах дзе .яны зарабляю т сабе " колькасць падпісчыкаў " языком на языке але ніпремерімые у сябе на украінскіх каналах .
    Прыклады прозвішча патрэбны ці самі ведаеце ..
    PS Аб венедіктаве пастухове белкоўскам ларіне ўсе і так зразумела...

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

«Самая прыгожая дзяўчынка ў свеце» выйшла замуж за прадстаўніка знакамітай французскай дынастыі11

У Канадзе малады беларус кіраваў сутэнёрскай сеткай, седзячы ў мясцовым СІЗА2

Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго10

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах6

«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць