БЕЛ Ł РУС

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба

14.05.2026 / 19:17

Nashaniva.com

У Беларусі змянілі некаторыя правілы праходжання тэхагляду транспарту, паведаміла прэс-служба ўрада.

Здымак ілюстрацыйны. Фота са старонкі блогера Дзяніса Блішча

Найбольш істотнае новаўвядзенне — цяпер пры куплі патрыманага аўтамабіля не трэба будзе паўторна праходзіць тэхагляд, калі на машыну ўжо ёсць дзейны дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Гэта значыць, што новы ўладальнік зможа карыстацца аўто без дадатковай працэдуры праверкі.

Таксама змянілі арганізацыю, якая будзе выдаваць дазволы для працы дыягнастычных станцый — гэтыя функцыі перадаюцца Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.

Акрамя гэтага, скасоўваюцца абмежаванні па пераліку юрыдычных асоб, якія могуць праводзіць выпрабаванні спецыяльнага транспарту, напрыклад рэфрыжэратараў і ізатэрмічных фургонаў.

У дакуменце таксама змяшчаюцца іншыя тэхнічныя і арганізацыйныя змены ў сістэме тэхагляду.

Чытайце таксама:

У «Белтэхаглядзе» расказалі, на што часцей за ўсё хварэюць электракары

У Польшчы легалізуюць 8 тысяч беларускіх трактароў

Тэхагляд у Беларусі цяпер можна будзе падарыць

Новыя камеры ў Мінскай вобласці цяпер выводзяць парушэнні і нумар аўто на табло на трасе

Каментары да артыкула