Свет33

У Польшчы легалізуюць 8 тысяч беларускіх трактароў

Як паведамляюць польскія СМІ, у Еўрасаюзе плануюць урэгуляваць прававы статус каля 8 тысяч трактароў Мінскага трактарнага завода (МТЗ), якія былі завезеныя ў Польшчу пасля 2016 года, піша выданне «Белорусы и рынок».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Праблема заключалася ў тым, што гэтая тэхніка не мела поўнага пакета еўрапейскіх дазволаў і фармальна не адпавядала частцы патрабаванняў ЕС. З-за гэтага трактары не маглі паўнавартасна праходзіць тэхагляд і легальна выкарыстоўвацца на дарогах агульнага карыстання.

Цяпер Еўракамісія дала згоду на ўвядзенне спецыяльных правіл, якія дазволяць урэгуляваць статус гэтай тэхнікі. Польскі ўрад падрыхтаваў адпаведныя нормы, якія павінны быць разгледжаныя ў маі на ўзроўні ўрадавага камітэта.

Фактычна гаворка ідзе пра «амністыю» для гэтай тэхнікі: пасля праверак трактары змогуць атрымліваць спецыяльную адзнаку на станцыях тэхагляду і афіцыйна выкарыстоўвацца фермерамі як на палях, так і на дарогах агульнага карыстання.

Улады Польшчы падкрэсліваюць, што мэта рашэння — дазволіць фермерам бяспечна і без абмежаванняў выкарыстоўваць у сельскагаспадарчай працы ужо набытыя машыны, а не купляць новыя.

Каментары3

  • политзек
    05.05.2026
    лучше бы беларусов легализовали.
    столько унижений и препятствий приходится проходить людям...
    не так уж это много людей, чтобы упираться рогом.
  • Алкаш
    05.05.2026
    Обломили колхозники с его троянскими железными конями.
  • Алік
    05.05.2026
    Цікава, што сказаў бы Ягайла калі даведаўся што палякі мусяць патрафіць патрабаванням Тэўтонскага ордэна каб ужываць на сваіх палях тэхніку з ВКЛ

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць