Выбары ў Каардынацыйную раду пасля DDoS-атак перанеслі ў іншае месца
У Каардынацыйнай радзе паведамілі, што выбары перанеслі на іншы сайт пасля DDoS-атак на ранейшую платформу для галасавання.
Галасаванне стартавала 12 мая, але яго давялося прыпыніць праз моцныя атакі, якія перагружалі сэрвісы і парушалі працу сайта.
Цяпер каманда тэхнічнай падтрымкі перанесла працэс на новы адрас, каб аднавіць магчымасць галасавання.
Арганізатары просяць карыстальнікаў пераходзіць толькі па правераных спасылках і выконваць меры бяспекі пры ўдзеле ў галасаванні, у тым ліку выкарыстанне VPN і рэжыму інкогніта, а таксама ачыстку кэша пасля завяршэння працэдуры.
Чытайце таксама:
Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка
Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося
Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub