БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў

15.05.2026 / 11:27

Nashaniva.com

У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі 25‑гадовага замежніка, якога падазраюць у стварэнні фінансавай піраміды.

Па інфармацыі МУС, за два гады мужчына завалодаў грашыма грамадзян Беларусі, Расіі і Грузіі, якія пражывалі ў сталіцы. Агульная сума шкоды, па папярэдніх даных, склала каля 750 тысяч даляраў.

Як сцвярджаюць у міліцыі, падазраваны прапаноўваў знаёмым укладваць грошы ў развіццё бізнэсу па продажы папулярнай тэхнікі. Сродкі ён атрымліваў у пазыку, абяцаючы выплаты з працэнтамі, аднак абавязацельствы не выконваў.

У МУС заявілі, што грошы траціліся на раскошны лад жыцця: пластычныя аперацыі жонцы, адпачынак на дарагіх курортах, пералёты бізнэс-класам, пражыванне ў люксавых гатэлях, куплю брэндавых рэчаў, ювелірных упрыгажэнняў і тэхнікі, а таксама наведванне рэстаранаў і забаўляльных устаноў.

Следчыя завялі крымінальную справу паводле артыкула аб махлярстве ў асабліва вялікай суме. Па ёй прадугледжана да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула