Лукашэнка сустракаецца з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам
Сустрэча праходзіць у Палацы Незалежнасці.
Лукашэнка праводзіць сустрэчу з кіраўніком Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма Франклінам Грэмам, паведамляе Пул першага.
«Дзякуй, што вы знайшлі час, нягледзячы на такія адлегласці, прыехаць да нас і абмеркаваць пытанні не толькі міжканфесійных нашых зносін, але і пытанні міждзяржаўных адносін. Спадар Грэм, вы крыху ведаеце пра Беларусь, вы бывалі тут. Вы бывалі неаднойчы ў Расіі. Таму ведаеце, у якім кірунку развіваецца абстаноўка, сітуацыя», — сказаў Лукашэнка.
Зазначацца, што Франклін Грэм будзе ўдзельнічаць у шэрагу мерапрыемстваў. 16‑17 мая ў «Чыжоўцы-арэне» павінен адбыцца шматтысячны «Фестываль надзеі».
Чытайце таксама:
Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША