БЕЛ Ł РУС

Пастар Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Лукашэнку

15.05.2026 / 12:49

Nashaniva.com

«Заўтра я папрашу ўсіх прысутных устаць і ўзнесці малітву за вас як за лідара», — сказаў ён.

Кіраўнік Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма Франклін Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Аляксандра Лукашэнку.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, падчас сустрэчы з ім Грэм адзначыў, што прынята ўзносіць малітвы за лідараў краін. Таму ён паабяцаў, што памоліцца за яго.

«Таму заўтра я папрашу ўсіх прысутных устаць і ўзнесці малітву за вас як за лідара», — сказаў ён.

Грэм прыехаў у Беларусь на буйны пратэстанцкі фестываль «Фестываль надзеі», які пройдзе 17‑18 мая ў «Чыжоўка-арэне».

Прапаведнік таксама адзначыў падчас сустрэчы, што ён прыехаў у Мінск з пасланнем.

«Вялікі дзякуй. Для мяне вялікі гонар сустрэцца сёння з вамі. Мы прыехалі, каб данесці наша пасланне ўсім беларусам, і гэтае пасланне — ад Госпада Бога. Няважна, да якой веры мы належым — пратэстанцкай, праваслаўнай ці каталіцкай, — мы ўсе тут роўныя. І мы ўсе згодныя з гэтымі падыходамі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Лукашэнка сустракаецца з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Каментары да артыкула